You are viewing [info]finkevich's journal

 
На Новы год усе ў каго што было, павывальвалі на стол, так што міт сьвята ўсё ж быў. Віншаваньне ад “Сашы” – у мяне было ўражаньне, што гэта зводкі з фронту. У гадзіну выключылі сьвятло, а тут за вакном фэерверкі, пэтарды, крыкі, візг...

 
 

Партрэты маладых палітвязьняў з інфармацыяй пра маладафронтаўцаў былі вывешаныя ў шматлікіх тралейбусах гарадзкіх маршрутаў, глядзець здымкі...

Расьцяжка зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” была вывешаная сёньня актывістамі Маладога Фронту на гмаху па Партызанскім праспэкце ў Менску, фота

На ганку сярэдняй школы № 135 у менскім мікрараёне Чыжоўка, дзе навучаўся самы малады палітвязень Беларусі, быў зроблены надпіс вялікага памеру “Артур Фінькевіч – гонар гэтай школы!”, здымкі...

Налепкі зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!”, а таксама інфармацыяй, за што быў асуджаны адзін зь лідэраў Маладога Фронту, Артур Фінькевіч зьявіліся на шматлікіх прыпынках і ў самім грамадзкім транспарце Менску, фота

Tags:
 
 

9 студзеня палітзьняволенаму Артуру Фінькевічу прадставілі для азнаямленьня матэрыялы крымінальнай справы, распачатай па артыкуле 415 КК РБ - «Адмова ад адбываньня пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі».  Чытаць далей...

 
 
Адбылося тое, чаго больш за ўсё баяліся праваабаронцы – хлопца перавялі ў камэру-“асуджанку”, дзе чакаюць этапаваньня ў калёнію. Далей...
 
 
08 January 2008 @ 10:20 pm
Фінькевіч ня можа хадзіць на пошту



Трафарэтныя графіці "Свабоду Фінькевічу на менскіх вуліцах"



У дзень Божага Нараджэньня каля шматлікіх праваслаўных цэркваў Менску зьявіліся партрэты самага маладога палітзьняволенага Беларусі Артура Фінькевіча з заклікам маліцца за хлопца.

Сёньня ў Менску ўздоўж чыгуначнай дарогі ў напрамку Воршы зьявіліся палітычныя графіці “Свабоду Артуру Фінькевічу!”, “Фінькевіча на Свабоду! Халуёў рэжыму за краты!” і інш. Актывісты Маладога Фронту працягваюць сваю штодзённую кампанію ў абарону аднаго са сваіх лідэраў.

Расьцяжка зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” была вевешаная актывістамі Маладога Фронту ўчора ўвечары ў самым цэнтры Менску, на перакрыжаваньні вуліцаў Маскіма Багдановіча й Веры Харужай.

Сёньня актывісты Маладога Фронту перадалі ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў сваю прапанову па зьмене назвы вуліцы Ўбарэвіча ў вуліцу Артура Фінькевіча.
 
 
28 December 2007 @ 01:34 pm
28 сьнежня а 14 гадзіне ў Менску на управе БНФ (Варвашэні, 8) адбудзецца чарговае паседжаньне арганізацыйнага камітэту ў абарону асуджанага актывіста Маладога Фронту Артура Фінькевіча.
 
 
28 December 2007 @ 01:30 pm
Акцыя салідарнасьці зь Фінькевічам насупраць КДБ



У Менску зьявілася вуліца Артура Фінькевіча. Глядзець здымкі...

 

 
 
Фінькевіч у касацыйнай скарзе поўнасцю адмаўляе сваю віну, прызнанне, зробленае ім падчас суда, і лічыць асуджэнне незаконным. Далей...

Маці палітвязьня Артура Фінькевіча мела спатканьне з сынам у Магілёўскім сьледчым ізалятары. Далей...

Адміністрацыя турмы мае намер у бліжэйшыя дні перавесці Артура Фінькевіча ў іншую камеру са значна горшымі ўмовамі ўтрымання. Чытаць далей...

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” зь сёньняшняга дня пачынаюць кампанію за вызваленьне свайго паплечніка Артура Фінькевіча. Чытаць далей...

Прысуд Артуру Фінькевічу будзе абскарджвацца ў вышэйшых інстанцыях. Ня менш за месяц хлопец правядзе ў сьледчым ізалятары. Далей...